Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліп 2016

Беларусь і Польшча правядуць у кастрычніку юбілейны эканамічны форум "Добрасуседства"

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча правядуць у кастрычніку юбілейны эканамічны форум "Добрасуседства". Падрыхтоўку да мерапрыемства абмеркавалі пасол Беларусі Аляксандр Авяр'янаў і намеснік міністра развіцця Польшчы Радослаў Дамагальскі-Лабендскі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Плануецца, што форум пройдзе ў Беларусі.

У час сустрэчы бакі таксама абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-польскага супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы і іншыя сумесныя мерапрыемствы, запланаваныя на 2016 год.

Яшчэ адной тэмай перагавораў сталі пытанні актывізацыі рабочых груп па пытаннях гандлю, інвестыцый, супрацоўніцтва і энергетыкі, што дзейнічаюць у сумеснай міжурадавай камісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі