21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сёння сустрэлася з часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі Міхалам Хабрасам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі падвялі вынікі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў 2015 годзе, зрабіўшы акцэнт на гандлёва-эканамічным узаемадзеянні, а таксама ўдзялілі ўвагу тэматыцы гістарычнага дыялогу і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва.
Абмеркаваны планы па ключавых двухбаковых мерапрыемствах на 2016 год, уключаючы пасяджэнне міжурадавай камісіі.