Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Сак 2019

Беларусь і Польшча ў 2018 годзе дасягнулі самага высокага за 8 гадоў тавараабароту

Беларусь і Польшча ў 2018 годзе дасягнулі самага высокага за 8 гадоў тавараабароту

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Польшчы ў 2018 годзе склаў $2 млрд 550 млн - гэта самы высокі паказчык у гандлі дзвюх краін за апошнія восем гадоў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч перад пачаткам беларуска-польскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, упершыню за восем гадоў знешнегандлёвае сальда Беларусі ў гандлі з Польшчай склалася дадатным - у памеры $138 млн. "Мы пашырылі наменклатуру таварных пазіцый, усяго іх 495. Больш за ўсё ў суседнюю краіну пастаўляецца прадукцыя нафтахіміі, металургіі, дрэваапрацоўкі, будаўнічыя матэрыялы. Ёсць база, якую можам развіваць. Трэба ставіць задачу ў дасягненні тавараабароту ў памеры $3 млрд пры захаванні пазітыўнага гандлёвага балансу", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Польскія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі ў 2018 годзе склалі $445 млн. Больш за ўсё сумесных прадпрыемстваў працуе ў харчовай, будаўнічай і гандлёвай сферах. "У нас добрая практыка па сумесных прадпрыемствах, польскі бізнес з задавальненнем працуе на беларускім рынку, бо ўмовы для вядзення бізнесу ў нашай краіне даволі камфортныя. Профіль польскай эканомікі - гэта малы і сярэдні бізнес, такія прадпрыемствы вельмі мабільныя", - дадаў старшыня БелГПП.

У беларуска-польскім бізнес-форуме ўдзельнічаюць больш за 100 беларускіх кампаній з усіх рэгіёнаў краін і 13 польскіх кампаній, што працуюць у сферах будаўніцтва, укаранення біягазавых тэхналогій, вытворчасці прадуктаў харчавання, тытунёвай прадукцыі, аўтазапчастак, мэблі, прадукцыі з чыгуну, абсталявання для харчовапераапрацоўчай прамысловасці. Бакі разгледзяць перспектывы беларуска-польскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, адбудуцца прэзентацыі дзелавога клімату дзвюх краін. Запланаваны В2В-перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі