Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Кст 2016

Беларусь і Пакістан будуць больш актыўна развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва

5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан будуць больш актыўна развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, якая была прынята па выніках афіцыйных перагавораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары краін выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгадных адносін паміж галіновымі міністэрствамі, актывізацыі прамых кантактаў на ўзроўні сярэдняга і малога бізнесу, стварэнні на тэрыторыі Беларусі і Пакістана сумесных прадпрыемстваў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі (перапрацоўка мяса-малочнай і плодаагародніннай прадукцыі), лёгкай прамысловасці, фармацыі, лясной гаспадаркі.

У дакуменце таксама адзначаецца, што бакі падтрымліваюць развіццё міжрэгіянальных сувязей як важнага складніка двухбаковых адносін, адзначаюць неабходнасць актывізацыі ўзаемных візітаў дэлегацый, рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў, удзелу ў рэгіянальных выставачна-кірмашовых і культурных мерапрыемствах.

На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Навазу Шарыфу і народу Пакістана за аказаны беларускай дэлегацыі сардэчны прыём і гасціннасць, а таксама запрасіў прэм'ер-міністра наведаць Беларусь у зручны для яго час. Запрашэнне было з удзячнасцю прынята. Тэрміны візіту будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі