Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Лют 2017

Беларусь і Пакістан абмяркоўваюць магчымасць стварэння СП па перапрацоўцы харчовай прадукцыі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан абмяркоўваюць магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы харчовай прадукцыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, які прымаў удзел у пасяджэнні беларуска-пакістанскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ідзе размова аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы беларускай сыравіны (сухога малака, мяса птушкі) на тэрыторыі Пакістана з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій. Напрыклад, абмяркоўваецца пытанне, каб Беларусь перадала свае тэхналогіі па вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі і марожанага з беларускага сухога натуральнага і абястлушчанага малака і масла. Такая ідэя прапрацоўваецца: цяпер мы шукаем партнёра з пакістанскага боку, які будзе рэалізоўваць праект", - растлумачыў Аляксей Багданаў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД падкрэсліў, што супрацоўніцтва павінна быць выгадным абодвум бакам. "Пакістанскіх калег цікавіць магчымасць паставак фруктаў на наш рынак. Акрамя таго, абмяркоўваюцца варыянты навучання іх спецыялістаў у нашых сельскагаспадарчых ВНУ. Прычым размова ідзе як аб студэнтах, так і аб фермерах", - адзначыў Аляксей Багданаў. Ён расказаў, што ў Беларусі для перападрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі ў аграрнай галіне распрацаваны спецыяльныя вучэбныя праграмы на англійскай мове, разлічаныя на два-тры тыдні.

Наступнае пасяджэнне беларуска-пакістанскай рабочай групы па сельскай гаспадарцы плануецца правесці ў сакавіку 2018 года ў Пакістане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі