Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2015

Беларусь і Ніжагародская вобласць разглядаюць перспектывы супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы, станка- і прыборабудаванні

3 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Савет дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці на пасяджэнні ў Мінску абмяркоўвае перспектывы супрацоўніцтва ў станка- і прыборабудаванні, фармацэўтыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрываючы пасяджэнне савета, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка сказаў, што ў парадку дня планы на пяцігодку. Ён назваў асноўныя напрамкі, у якіх Беларусь і Ніжагародская вобласць могуць быць карыснымі адзін аднаму, - гэта сельская гаспадарка, прамысловасць, рэалізацыя інфраструктурных праектаў.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што ў 2018 годзе Ніжні Ноўгарад будзе ў ліку іншых расійскіх гарадоў прымаць чэмпіянат свету па футболе. Беларускі бок гатовы дапамагчы ў падрыхтоўцы да гэтага значнага мерапрыемства. "Беларусь гатова ўзяцца на конкурснай аснове за любы аб'ект інфраструктуры", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Губернатар Ніжагародскай вобласці Валерый Шанцаў у сваю чаргу падкрэсліў, што Беларусі і Расіі неабходна больш увагі ўдзяляць імпартазамяшчэнню, не лічачы чужой прадукцыю адзін аднаго. Ён прапанаваў аб'яднаць намаганні ў станка- і прыборабудаванні, фармацэўтыцы. "Усё гэта галіны, якія патрабуюць вельмі сур'ёзных зрухаў для развіцця ўласнай вытворчасці, - лічыць Валерый Шанцаў. - Трэба знайсці ўсе схемы падтрымкі сваіх вытворцаў. Узаемавыгадныя мадэлі пастаўкі тых ці іншых тавараў, камплектуючых, канечнай прадукцыі - тэма, якую трэба выдзеліць у асобны напрамак". Акрамя таго, на думку расійскага губернатара, неабходна паглыбіць супрацоўніцтва ў галіне навуковых даследаванняў, камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Па выніках 2014 года тавараабарот Беларусі і Ніжагародскай вобласці склаў $600 млн. Бакі выказалі ўпэўненасць, што яго можна нарасціць за кошт пашырэння супрацоўніцтва ў розных сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі