Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Крс 2017

Беларусь і Ніжагародская вобласць маюць намер развіваць кааперацыю ў прамысловай сферы

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ніжагародская вобласць маюць намер развіваць кааперацыю ў прамысловай сферы. Аб гэтым ішла размова ў час перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Валерыем Шанцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, размова ішла аб супрацоўніцтве беларускіх прадпрыемстваў з расійскай аўтамабілебудаўнічай кампаніяй "Група ГАЗ", Выксунскім металургічным, Арзамаскім машынабудаўнічым і Пешаланскім гіпсавым заводамі.

На перагаворах адзначалася, што паміж бакамі ўжо існуюць цесныя кааперацыйныя сувязі. У Ніжагародскай вобласці наладжана зборка беларускіх ліфтаў, адкрыты гандлёвы дом "Белшыны", працуюць дылеры такіх буйнейшых прадпрыемстваў машынабудавання, як "Гомсельмаш", МТЗ, МАЗ і "Амкадор".

Расійскі рэгіён плануе закупіць у Беларусі гарадскую пасажырскую тэхніку, у тым ліку сучасныя электрычкі і электробусы. Абмяркоўвалася і супрацоўніцтва ў сферы развіцця інфраструктуры, асабліва напярэдадні чэмпіянату свету па футболе. Пры яго правядзенні важная роля будзе адведзена Ніжагародскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі