18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Нікарагуа сёння ў Мінску падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі замежных спраў, які прадугледжвае стварэнне сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Подпісы пад дакументамі паставілі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Ад беларускага боку - Уладзімір Макей, ад нікарагуанскага - Дэніс Раналда Манкада Каліндрэс.
Кіраўнік МЗС Нікарагуа наведвае нашу краіну з афіцыйным візітам 18-19 кастрычніка.