Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Врс 2019

Беларусь і Індыя створаць сумесны цэнтр дэманстрацыі тэхналогій

Беларусь і Індыя створаць сумесны цэнтр дэманстрацыі тэхналогій

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-індыйскі цэнтр дэманстрацыі тэхналогій плануецца адкрыць у  Хайдарабадзе (Індыя). Аб гэтым паведаміў старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Індыяй Міхаіл Мясніковіч на беларуска-індыйскім семінары "Нанаматэрыялы і новыя матэрыялы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Дакументы аб адкрыцці цэнтра будуць падпісаны ў час візіту ў Мінск дэлегацыі прадстаўнікоў вядучых навуковых арганізацый Індыі, які праходзіць 25-27 верасня.

"Мы вітаем стварэнне сумеснага цэнтра дэманстрацыі тэхналогій. Чакаем, што дакументы будуць падпісаны ў час семінара", - заявіў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, ва ўрадзе і парламенце Беларусі падтрымліваюць стварэнне гэтага цэнтра як ключавога навуковага і інфраструктурнага міжнароднага беларуска-індыйскага праекта.

Семінар праходзіць на базе ДНВА парашковай металургіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. "Сёння гэта вядомая шматпрофільная міжгаліновая навукова-вытворчая арганізацыя, якая займаецца пытаннямі распрацоўкі, даследавання і прымянення новых матэрыялаў. У аб'яднання склаліся даўнія цесныя сувязі з Міжнародным цэнтрам перспектыўных даследаванняў парашковай металургіі і новых матэрыялаў Хайдарабада", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Ён таксама нагадаў, што развіццё нанатэхналогій стала стратэгічным індустрыяльным напрамкам двух апошніх дзесяцігоддзяў. За ўнікальныя вынікі даследаванняў у галіне нанаматэрыялаў, нанатэхналогій і нанаэлектронікі было прысуджана шэсць Нобелеўскіх прэмій.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў гістарычна высокі ўзровень дружалюбных адносін з Індыяй на палітычным трэку і высокую ступень узаемаразумення беларускага і індыйскага народаў. Назіраецца добрая дынаміка росту тавараабароту, рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты з удзелам індыйскіх кампаній у сферы фармацэўтыкі. У рабоце шмат гуманітарных і адукацыйных праектаў. "Нашы краіны ўзгаднілі пералік прыярытэтных праектаў супрацоўніцтва. Ён не закрыты і пастаянна дапаўняецца. Усё гэта - вынік нашай шматгадовай каманднай работы. Пры гэтым варта адзначыць, што індыйскія інвестары давяраюць Беларусі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Прыярытэты навуковага і інавацыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі вызначаны кіраўнікамі дзяржаў у час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Індыю ў верасні 2017 года. Гэта нана- і біятэхналогіі, фармацэўтыка, робататэхніка, інфармацыйныя тэхналогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі