3 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік кіраўніка МЗС Індыі Наўцеж Сінгх Сарна ў прысутнасці прэзідэнтаў дзвюх краін абмяняліся дакументамі, якія складаюць дарожную карту супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Індыі падпісаны пратакол да міжурадавага пагаднення аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць (капітал).
Міністэрства фінансаў Беларусі і Савет па каштоўных паперах і біржах Індыі падпісалі мемарандум аб двухбаковым супрацоўніцтве, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі і Бюро індыйскіх стандартаў - мемарандум па супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі і інфармацыйнай падтрымкі.
Канцэрн "Беллегпрам" і Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Індыі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне тэкстылю, адзення і індустрыі моды.
Мемарандум аб супрацоўніцтве ў вяшчанні падпісалі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі і кампанія "Прасар Бхараці".