1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларусь і Інданезія плануюць рэалізаваць інфраструктурныя праекты ў транспартнай сферы. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Інданезіі Уладзіміра Лапата-Загорскага з міністрам транспарту Інданезіі Будзі Кар'я Сумадзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі ЗАТ "Белзамежбуд". "Дасягнуты дамоўленасці аб прапрацоўцы напрамкаў узаемадзеяння ЗАТ "Белзамежбуд" з інданезійскімі партнёрамі па сумесным выкананні інфраструктурных праектаў у транспартнай сферы", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку па выкананні дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ў Джакарту беларускай урадавай дэлегацыі.