28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ліберыяй падпісана 27 красавіка ў пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Сумеснае камюніке падпісаў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас і часовы павераны ў справах Ліберыі пры ААН Джордж Патэн.
У ходзе размовы пасля падпісання сумеснага камюніке абмеркаваны магчымасці развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, разглядаліся перспектыўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама крокі па ўмацаванні супрацоўніцтва паміж дэлегацыямі Беларусі і Ліберыі ў ААН і ў Руху недалучэння.