28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык сустрэўся з дэлегацыяй Кыргызстана на чале з прэзідэнтам асацыяцыі "Легпрам" Сапарбекам Асанавым. Такая інфармацыя размешчана на сайце "Беллегпрама", паведамляе БЕЛТА.
З кыргызскага боку ў сустрэчы таксама прынялі ўдзел прэзідэнт Кыргызскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Жыргалбек Сагынбаеў, першы намеснік паўнамоцнага прадстаўніка ўрада Таласкай вобласці Кыргызстана Канымет Асманбекаў.
У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця ўзаемадзеяння ў галіне лёгкай прамысловасці. Бакі выказалі зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемнага супрацоўніцтва.