23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кыргызстан вывучаць магчымасці рэалізацыі сумесных зборачных і вытворчых праектаў. Такая дамоўленасць дасягнута на сённяшняй сустрэчы беларускага пасла ў Кыргызстане Віктара Дзенісенкі з віцэ-прэм'ер-міністрам гэтай краіны Валерыем Дзілем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб вывучэнні магчымасцей рэалізацыі сумесных зборачных і вытворчых праектаў у Кыргызстане", - сказалі ў прэс-службе.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін у час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Гродне, а таксама пытанні выканання пратакола двухбаковай міжурадавай камісіі.