Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2017

Беларусь і Кыргызстан абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці

Беларусь і Кыргызстан абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці28 лістапада, Бішкек /БЕЛТА - Кабар/. Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці абмеркаваны на сустрэчы спікера Жагорку Кенеша (парламента) Кыргызстана Дастанбека Джумабекава і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кыргызстане Андрэя Страчко, паведамляе прэс-служба парламента Кыргызстана.

Бакі адзначылі неабходнасць актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, у тым ліку ў ЕАЭС, а таксама падкрэслілі станоўчую дзейнасць кыргызска-беларускай міжурадавай камісіі.

Беларусь надае важнае значэнне далейшаму развіццю адносін і гатова да актывізацыі сувязей па ўсім спектры пытанняў на аснове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "Мы ўпэўнены, што ў гэтым пытанні адну з ключавых роляў адыгрывае Жагорку Кенеш і, карыстаючыся магчымасцю, хацеў бы ўручыць вам віншавальнае пасланне двух спікераў нашага парламента, у якім яны таксама запрашаюць парламенцкую дэлегацыю на чале з вамі наведаць Беларусь з афіцыйным візітам", - падкрэсліў пасол.

Паводле яго слоў, наспела неабходнасць у адкрыцці прамога авіярэйса. "Такая мера дала б магчымасць развіваць супрацоўніцтва ў сферы турызму, дзе ў дзвюх краін ёсць вялікі патэнцыял. Гэта было б выгадным як для Кыргызстана, так і для Беларусі", - сказаў Андрэй Страчко.

У сваю чаргу Дастанбек Джумабекаў адзначыў, што міжпарламенцкія сувязі адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні ўзаемадзеяння. "Адной з задач кыргызска-беларускага міжпарламенцкага супрацоўніцтва з'яўляецца заканадаўчая падтрымка ў рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей паміж дзяржавамі не толькі на двухбаковым, але і на шматбаковым узроўнях, напрыклад, у СНД, АДКБ, а цяпер і ЕАЭС. І нам важна прадаўжаць двухбаковы дыялог у мэтах актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі", - сказаў Дастанбек Джумабекаў.

Бакі адзначылі актуальнасць правядзення ў бліжэйшы час узаемных Дзён культуры і кіно, а таксама бізнес-форумаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі