Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2022

Беларусь і Кітай заключылі міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе

Беларусь і Кітай заключылі міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе
Фота з архiва

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай заключылі міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Згодна з патрабаваннямі міжурадавага пагаднення аб механізмах двухбаковага супрацоўніцтва па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі ад 20 студзеня 2014 года паміж урадам Беларусі і ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі заключана пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе.

З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, з кітайскага боку - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн.

Пагадненнем прадугледжана выдзяленне тэхніка-эканамічнай дапамогі ўрада КНР на падтрымку рэалізацыі прыярытэтных праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту".

Заключэнне гэтага пагаднення забяспечвае выкананне дамоўленасцей паміж Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам па гэтых спартыўных аб'ектах, дасягнутых 15 верасня 2022 года падчас перагавораў у Самаркандзе ў рамках саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі