5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства камерцыі КНР падпісалі мемарандум аб сумесным даследаванні мэтазгоднасці заключэння пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітаем, паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі.
"Супрацоўніцтва па падрыхтоўцы пагаднення накіравана на рэалізацыю дамоўленасцей кіраўнікоў Беларусі і Кітая аб паглыбленні інвестыцыйнага супрацоўніцтва з акцэнтам на прамыя інвестыцыі і спалучэнне вытворчых патэнцыялаў дзвюх краін", - растлумачылі ў Мінэканомікі.
Акрамя таго, пагадненне павінна садзейнічаць павелічэнню і збалансаванасці двухбаковага гандлю.