Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Снж 2017

Беларусь і Кітай плануюць стварыць СП па прасоўванні беларускай прадукцыі на кітайскі рынак

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай плануюць стварыць сумеснае прадпрыемства (СП) па прасоўванні беларускай прадукцыі на кітайскі рынак, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", каменціруючы вынікі візіту ў Кітай, паведамляе БЕЛТА.

"Мы ўмовіліся з адной з вядучых кітайскіх кампаній, каб на тэрыторыі Кітая стварыць сумеснае прадпрыемства па прасоўванні нашай прадукцыі. Гэта буйнейшая кітайская кампанія, якая мае 6 тыс. гандлёвых кропак, у іх вялікія абароты. І яны маюць намер з беларускімі партнёрамі супрацоўнічаць у плане паставак нашых прадуктаў харчавання на кітайскі рынак", - расказаў міністр.

Таксама Леанід Заяц паведаміў, што ў бліжэйшы час у Беларусь прыедуць прадстаўнікі карпарацыі Drex Food Group для падпісання інвестыцыйнага дагавора на $250 млн. Сродкі будуць укладзены ў будаўніцтва малочных комплексаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. "Іх задача - развіць малочную жывёлагадоўлю, перапрацаваць потым гэта малако на адным з прадпрыемстваў вобласці і забяспечыць пастаўку гатовага прадукту на кітайскі рынак. Гэта і ёсць той бізнес, які зблізіць эканамічныя інтарэсы Беларусі і Кітая", - адзначыў ён.

Міністр канстатаваў, што Беларусі і Кітаю ёсць над чым працаваць. "Нам трэба проста ўзмацняць сваю прысутнасць на гэтым рынку", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі