Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Кст 2019

Беларусь і Кітай настроены ўзмацніць тэхналагічнае супрацоўніцтва

Беларусь і Кітай настроены ўзмацніць тэхналагічнае супрацоўніцтва
Фота з архіва

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай настроены ўзмацніць тэхналагічнае супрацоўніцтва. Размова аб гэтым вялася на сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Рахманава з дэлегацыяй Шанхайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая (НПКСК), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Рахманаў адзначыў, што Кітай дасягнуў выдатных поспехаў не толькі ў эканоміцы ў цэлым, але і па канкрэтных перадавых тэхналогіях. "Беларусь таксама мае сур'ёзныя рэзультаты ў сферы высокіх тэхналогій, па некаторых напрамках належыць да ліку сусветных лідараў. Мы цяпер настроены на тое, каб палітычны дыялог узмацніць дыялогам тэхналагічным", - сказаў сенатар.

Двухбаковыя адносіны развіваюцца дынамічна, і гэта, на думку Сяргея Рахманава, звязана з тым, што ў Беларусі і Кітая падобны погляд на сусветныя праблемы. "Мы лічым, што існуючае светаўладкаванне патрабуе пэўнай карэкціроўкі, - падкрэсліў парламентарый. - Вельмі шмат праблем, звязаных з канфліктамі, бяспекай. Трэба іх вырашаць сумесна".

Намеснік старшыні Шанхайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая, кіраўнік дэлегацыі Сюй Ібо падтрымаў гэты пункт гледжання. "Самае галоўнае ў палітычным аспекце - тое, што нашы краіны аднолькава глядзяць на глабальныя праблемы. Яны ўстанавілі адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, і гэтыя словы з кожным днём напаўняюцца ўсё большым практычным сэнсам. У гістарычнай рэтраспектыве мы цяпер знаходзімся ў найлепшым іх перыядзе", - лічыць ён. Сюй Ібо пагадзіўся з тым, што краіны павінны развіваць дыялог не толькі ў палітыцы, эканоміцы, але і сферы высокіх тэхналогій, адукацыі, турызме, культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі