18 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай дасягнулі папярэдніх дамоўленасцей аб выхадзе China CITIC Bank на беларускі рынак. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным актывізаваць супрацоўніцтва ў фінансавай сферы. "Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні кітайскіх кампаній у банкаўскі сектар. Ёсць папярэднія дамоўленасці па выхадзе China CITIC Bank на беларускі рынак. Цяпер патрэбны дазвол кампетэнтных органаў Кітая", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Акрамя таго, мы зацікаўлены размясціць беларускія аблігацыі на вашым фінансавым рынку. Неабходны адпаведныя даручэнні для аператыўнага праходжання працэдур у Народным банку Кітая", - дадаў Прэзідэнт.