Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2015

Беларусь і Кітай 10 мая падпісалі пагадненні на $3,5 млрд

11 мая, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай 10 мая падпісалі пагадненні і мемарандумы на $3,5 млрд. Аб гэтым сёння на сустрэчы са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі за адзін учарашні дзень падпісаны мемарандумы і пагадненні па крэдытна-інвестыцыйным супрацоўніцтве на агульную суму $3,5 млрд", - сказаў кіраўнік урада. Ён падзякаваў за крэдытныя рэсурсы, якія гатовы прадаставіць кітайскі бок. Аб'ём крэдытаў дасягае $7 млрд, у тым ліку $3 млрд складуць ільготныя сродкі, удакладніў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, Андрэй Кабякоў выказаў асаблівую ўдзячнасць кітайскаму лідару за прынятыя рашэнні аб выдзяленні Беларусі тэхніка-эканамічнай дапамогі ў памеры 800 млн юаняў на рэалізацыю сацыяльных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі