Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Кст 2017

Беларусь і Казахстан плануюць запусціць сумесныя праекты ў сферы ІТ і нанаматэрыялаў

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан плануюць запусціць сумесныя праекты ў сферы IT і нанаматэрыялаў, паведаміў сёння журналістам старшыня Савета маладых вучоных пры Фондзе Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан - Лідара Нацыі Махмут Таманаў у час XIV Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных "Моладзь у навуцы - 2.0'17" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў мінулым годзе наладзілі супрацоўніцтва паміж нашым Саветам маладых вучоных і Саветам маладых вучоных НАН Беларусі. На гэту канферэнцыю мы прыехалі, каб запусціць сумесныя казахстанска-беларускія праекты, стварыць стартапы, малыя інавацыйныя кампаніі. У Казахстане навука накіравана перш за ўсё на прыкладныя даследаванні, таму мы хацелі б з беларускімі калегамі запусціць тыя праекты, якія будуць арыентаваны на рынкі нашых краін, а таксама на экспарт. Напрамкі нашага супрацоўніцтва - гэта ў першую чаргу ІТ і нанаматэрыялы, але мы ў час канферэнцыі будзем вывучаць і іншыя сферы, напрыклад, тэхнічныя навукі, навукі аб Зямлі", - сказаў Махмут Таманаў.

XIV Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных "Моладзь у навуцы - 2.0'17" праходзіць з 30 кастрычніка па 2 лістапада ў Мінску. На канферэнцыі будуць прадстаўлены найбольш значныя міжнародныя і міждысцыплінарныя праекты, навуковыя распрацоўкі, якія рэалізуюцца з удзелам маладых вучоных. У праграме запланаваны даклады маладых вучоных, майстар-класы, пленарныя лекцыі, панэльныя дыскусіі і круглыя сталы. Новыя навуковыя распрацоўкі маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будуць прадстаўлены ў час канферэнцыі ў фармаце інтэрактыўных прэзентацый і выстаўкі.

Удзел у канферэнцыі прымаюць больш за 300 вучоных з 12 краін, сярод якіх Расія, Германія, Аўстрыя, Казахстан, Украіна, Польшча, Азербайджан, Арменія, Егіпет. Гэта канферэнцыя стане адным з буйнейшых маладзёжных навуковых мерапрыемстваў Года навукі ў Беларусі. Канферэнцыя "Моладзь у навуцы" - прэстыжная пляцоўка для прэзентацыі праектаў таленавітай моладзі краін СНД, а таксама блізкага і далёкага замежжа. Арганізатар форуму - Савет маладых вучоных НАН Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі