Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2021

Беларусь і Катар плануюць актывізаваць інвестыцыйныя і гандлёва-эканамічныя адносіны

Беларусь і Катар плануюць актывізаваць інвестыцыйныя і гандлёва-эканамічныя адносіны
Фота МЗС

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы раўнд беларуска-катарскіх палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў прайшоў у Досе з удзелам намесніка міністра замежных спраў Беларусі Мікалая Барысевіча і генеральнага сакратара Міністэрства замежных спраў Катара Ахмада Хасана аль-Хамадзі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, гуманітарнай, спартыўнай, авіяцыйнай сферах, удасканаленне дагаворна-прававой базы, узаемадзеянне па лініі парламентаў і ў міжнародных арганізацыях.

"Асаблівы акцэнт быў зроблены на актывізацыі інвестыцыйных і гандлёва-эканамічных адносін як прыярытэтным напрамку супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Адбыўся абмен думкамі па рэгіянальнай праблематыцы", - адзначылі ў МЗС.

Прайшлі сустрэчы Мікалая Барысевіча і старшыні праўлення Банка развіцця Беларусі Аляксандра Ягорава з кіраўніцтвам Міністэрства гандлю і прамысловасці Катара, Катарскага інвестыцыйнага агенцтва і Катарскага банка развіцця. Абмяркоўваліся перспектывы крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. "У Міністэрстве гандлю і прамысловасці Катара дасягнута дамоўленасць аб тэрмінах правядзення ў Мінску чарговага пасяджэння міжурадавага сумеснага камітэта, а таксама беларуска-катарскага дзелавога савета", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі