Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Лют 2024

Беларусь і Камчацкі край у 2023 годзе нарасцілі знешнегандлёвы абарот на 9 працэнтаў

Беларусь і Камчацкі край у 2023 годзе нарасцілі знешнегандлёвы абарот на 9 працэнтаў

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Камчацкі край у 2023 годзе нарасцілі знешнегандлёвы абарот на 9 працэнтаў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык на сустрэчы з губернатарам Камчацкага края Расіі Уладзімірам Соладавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, урад, Прэзідэнт вялікую ўвагу ўдзяляюць развіццю адносін з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. "Лічбы нашай сумеснай работы пераканаўча сведчаць аб тым, што мы выбралі правільны трэнд. У прыватнасці, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у 2022 годзе вырас на 14,5 працэнта. У 2023 годзе мы таксама змаглі яго нарасціць - каля 9 працэнтаў", - сказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, у 2018-2020 гадах беларускі экспарт у Расію складаў каля $12,5-13 млрд. "У 2022 годзе мы перасягнулі ўжо мяжу $23 млрд, а ў 2023-м экспарт нашай прадукцыі ў РФ складзе каля $26 млрд, - адзначыў намеснік прэм’ер-міністра. - Гэта сведчыць аб тым, што мы выбралі патрэбныя і правільныя падыходы для выбудоўвання нашага супрацоўніцтва".

"Ваш візіт у нашу краіну ў такім шырокім складзе праходзіць упершыню. Запланавана вялікая колькасць сустрэч, вы наведаеце нашы прамысловыя прадпрыемствы. Думаю, што на кожным з іх вы знойдзеце тое, што вас зацікавіць", - падкрэсліў Пётр Пархомчык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі