28 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Калумбія маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў палітычнай і эканамічнай сферах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай 27 ліпеня ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Калумбіі ў Расіі Альфонса Лопесам Кабальера.
"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама развіцця дагаворна-прававой базы беларуска-калумбійскіх адносін", - праінфармавалі ў дыпламатычным прадстаўніцтве.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Калумбіяй устаноўлены ў снежні 1992 года. Па выніках 2015 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў $28,2 млн.