Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Кст 2018

Беларусь і Японія плануюць новыя сумесныя праекты ў мікраэлектроніцы, робататэхніцы і IT

Беларусь і Японія плануюць новыя сумесныя праекты ў мікраэлектроніцы, робататэхніцы і IT

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Японія плануюць рэалізаваць новыя сумесныя праекты ў мікраэлектроніцы, робататэхніцы і IT, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі па выніках сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргея Рахманава з паслом Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага.

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы беларуска-японскага супрацоўніцтва, магчымасці рэалізацыі новых сумесных праектаў. Сяргей Рахманаў адзначыў зацікаўленасць Беларусі ва ўмацаванні двухбаковых кантактаў з Японіяй у сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

На стадыі прапрацоўкі знаходзяцца новыя сумесныя праекты ў мікраэлектроніцы і робататэхніцы. Да гэтай работы падключаны беларускі бізнес.

Адзін з двухбаковых праектаў, што прапрацоўваюцца, прадугледжвае ўзаемадзеянне ў сферы прагназавання наступстваў небяспечных прыродных з'яў, у тым ліку землетрасенняў і цунамі. "У нас вельмі высокі ўзровень інфармацыйных тэхналогій, за кошт мадэлявання можна дакладна прагназаваць, да чаго могуць прывесці прыродныя катаклізмы, - расказаў Сяргей Рахманаў. - Гэту работу можна рабіць разам з японскімі спецыялістамі. Выкарыстанне метадаў, якія ёсць у нас, можа даць дадатковыя рэзультаты".

Яшчэ адна перспектыўная сфера ўзаемадзеяння - вадародная энергетыка. З улікам будучага запуску ўласнай атамнай станцыі Беларусь зацікаўлена ў японскіх тэхналогіях захоўвання вадароду. "Японія - сусветны лідар па вадароднай энергетыцы. Гэта экалагічна чыстая крыніца энергіі. Было б добра, калі б разам наладзілі супрацоўніцтва ў гэтай галіне", - дадаў Сяргей Рахманаў.

На сустрэчы таксама размова ішла аб падрыхтоўцы маючага адбыцца візіту парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Японію.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі