1 верасня, Тбілісі /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Грузія плануюць павялічыць тавараабарот да $200 млн у 2017 годзе. Заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы пасля адкрыцця нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Грузіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кіраўнікі дзяржаў паставілі задачу да канца 2017 года выйсці на тавараабарот $200 млн. Гэта выканальна. За паўгода 2016-га мы ў два разы павялічылі тавараабарот з Грузіяй", - адзначыў Міхаіл Русы.
У рабоце нацыянальнай выстаўкі ўдзельнічаюць больш як 140 кампаній. "Сур'ёзныя зрухі ідуць у стварэнні сумесных вытворчасцей тэхнікі Мінскага трактарнага завода. Вядзём перагаворы па стварэнні гандлёвых дамоў Беларусі ў Грузіі. Так, учора мы адкрылі гандлёвы дом ААТ "Пінскдрэў" на плошчы 3 тыс. кв.м", - сказаў віцэ-прэм'ер.
Ён канстатаваў, што напярэдадні адбыліся перагаворы з прэм'ер-міністрам, віцэ-прэм'ерам, кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў Грузіі. "Дадзены канкрэтныя даручэнні па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы спецыялістаў, па ўдзеле вінаробаў Грузіі ў разліве віна і каньячных спіртоў у Беларусі, па развіцці цыгарэтнага бізнесу", - дадаў Міхаіл Русы. Беларусь закупляе ў Грузіі якасны тытунь і вядзе пастаўкі гатовай прадукцыі ў Грузію.
"Таксама ёсць сур'ёзныя напрацоўкі ў галіне аграпрамысловага комплексу. Мы дамовіліся распісаць па напрамках памесячны, паквартальны планы, назначаны адказныя", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.-0-