Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліс 2020

Беларусь і Фінляндыя абмеркавалі экспарт беларускай лясной прадукцыі з улікам крытэрыяў ЕС

Беларусь і Фінляндыя абмеркавалі экспарт беларускай лясной прадукцыі з улікам крытэрыяў ЕС
Фота з архiва

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Фінляндыі Аляксей Самасуеў правёў перагаворы з кіраўніцкім персаналам Федэрацыі лясной прамысловасці Фінляндыі і дзяржаўнай карпарацыі "Вапо груп". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Фінляндскай Рэспубліцы.

"На сустрэчы абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку экспарт беларускай лясной прадукцыі і паліўнай драўніны на рынак Фінляндыі і рэгіёна Паўночнай Еўропы з улікам крытэрыяў Еўрапейскага саюза", - расказалі ў беларускай загранустанове.

Акрамя таго, была дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі далейшых двухбаковых кантактаў для азнаямлення фінляндскага боку з існуючымі ўмовамі вядзення лесарубнай дзейнасці і рэгенерацыі лесу ў Беларусі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Фінляндскай Рэспублікай устаноўлены 26 лютага 1992 года. З 5 снежня 2011 года ў Хельсінкі пачало функцыянаваць паўнацэннае Пасольства Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы. Адкрыццё загранустановы пацвердзіла значны інтарэс Беларусі да далейшага пашырэння канструктыўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Фінляндыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі