Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Крс 2015

Беларусь і Эстонія зацікаўлены ў хутчэйшым уступленні ў сілу пагаднення аб абароне інвестыцый

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Эстоніі прымаюць захады па хутчэйшым уступленні ў сілу пагаднення аб абароне інвестыцый, якое было падпісана ў 2009 годзе. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў у інтэрв'ю эстонскай газеце "Деловые ведомости", паведамляе БЕЛТА.

"Адразу пасля падпісання ад нас запатрабавалі скарэкціраваць тэкст з улікам патрабаванняў Еўрапейскай камісіі. На ўзроўні двух МЗС мы гэту тэму ўзнімалі, і, хутчэй за ўсё, да канца бягучага месяца адбудуцца двухбаковыя перагаворы экспертаў прававых дэпартаментаў адносна таго, як нам максімальна хутка скарэкціраваць тэкст і забяспечыць ратыфікацыю з эстонскага боку", - сказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі.

Акрамя таго, у якасці добрага прыкладу эстонскіх інвестыцый у Беларусі Аляксандр Гур'янаў прывёў прадпрыемства "Мілавіца". "Гэта адно з нашых буйнейшых прадпрыемстваў, у якім эстонскай кампаніі Silvano Investment Group належыць 81 працэнт. "Мілавіца" пазіцыянуе Беларусь як актыўнага вытворцу і пастаўшчыка. Калі браць рынак жаночай бялізны, то гэта кампанія ўяўляе сабой моцнага серадняка, якога ведаюць у многіх краінах. Нам удалося сумясціць вытворчы вопыт і тэхналогіі ў Беларусі з інвестыцыйнымі магчымасцямі Эстоніі", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне аб празмерным рэгуляванні бізнесу з боку дзяржавы, ён растлумачыў, што праблемы буйнога прадпрыемства змяншаюць падатковыя паступленні. "У адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, дзяржава можа прапанаваць павелічэнне долі свайго ўдзелу для таго, каб падсілкаваць статутны капітал. І размова не ідзе аб тым, каб зрабіць кампанію дзяржаўнай або ўмешвацца ў камерцыйныя справы", - дадаў Аляксандр Гур'янаў.

Паводле яго слоў, у дзяржавы няма такіх рэсурсаў, каб выкупляць прыватызаваную ўжо маёмасць. Акрамя таго, як мінарытарны ўдзельнік канкрэтнага акцыянернага таварыства яна зацікаўлена ў камерцыйнай стабільнасці кампаніі. "Мы прадаўжаем работу па прыватызацыі, ніякай рэпрыватызацыі не прадугледжваецца. Дзяржава не мае намеру траціць бюджэтныя сродкі для таго, каб трымаць на плаву неэфектыўныя прадпрыемствы. Цяпер мы актыўна працуем па паляпшэнні ўмоў для вядзення бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь", - рэзюмаваў намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі