Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2021

Беларусь і Еўрапейская федэрацыя двухбаковых гандлёвых палат абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

Беларусь і Еўрапейская федэрацыя двухбаковых гандлёвых палат абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч 1 сакавіка сустрэўся са старшынёй Еўрапейскай федэрацыі двухбаковых гандлёвых палат Марыянам Авідыу Стэнікэ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Румыніі.

Андрэй Грынкевіч праінфармаваў аб гандлёва-эканамічным, інвестыцыйным, экспартным патэнцыяле Беларусі з акцэнтам на высокай канкурэнтаздольнасці шырокага спектра беларускай прадукцыі. Былі абмеркаваны пытанні далейшага ўзаемадзеяння ў рамках беларуска-румынскага і беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, нацэленага на пашырэнне гандлёва-эканамічных інтарэсаў беларускіх вытворцаў, уключаючы ўдзел у міжнародных мерапрыемствах.

Еўрапейская федэрацыя двухбаковых гандлёвых палат ажыццяўляе дзейнасць па развіцці міжнароднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку праз арганізацыю эканамічных і інвестыцыйных мерапрыемстваў, развіццё бізнес-праектаў, аказанне садзейнічання кампаніям і двухбаковым гандлёва-эканамічным палатам розных краін свету. Штаб-кватэра федэрацыі знаходзіцца ў Швейцарыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі