Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2024

Беларусь і Экватарыяльная Гвінея будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы інвестыцый

Беларусь і Экватарыяльная Гвінея будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы інвестыцый
Фота з архiва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Экватарыяльная Гвінея будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферы інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 мая закон "Аб ратыфікацыі пагаднення паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый". Закон выказвае згоду Беларусі на абавязковасць для яе пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, падпісанага 9 снежня 2023 года ў Малаба.

"Дакумент накіраваны на стварэнне прававой асновы для двухбаковых адносін у галіне інвестыцыйнага супрацоўніцтва, умацаванне гарантый абароны капіталаўкладанняў. Ратыфікацыя пагаднення дасць магчымасць выкарыстоўваць дзейсныя механізмы для абароны беларускіх інвестараў у Экватарыяльнай Гвінеі, што будзе садзейнічаць больш інтэнсіўнаму развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - адзначылі ў Мінэканомікі.

Пагадненнем прадугледжваецца стварэнне спрыяльных умоў для ажыццяўлення інвестыцый, а таксама прадастаўленне інвестарам рэжыму ў адпаведнасці з мінімальным стандартам абыходжання з іншаземцамі, прадугледжаным міжнародным правам, уключаючы справядлівыя і роўныя адносіны, поўную абарону і ахову. Акрамя таго, дакументам замацоўваецца абарона ад прымусовай канфіскацыі маёмасці, раўназначнай па наступствах экспрапрыяцыі і нацыяналізацыі, а таксама магчымасць звароту ў міжнародны арбітражны суд для абароны сваіх правоў і інтарэсаў.-

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі