Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Снж 2015

Беларусь і Эквадор плануюць рэалізаваць амаль 20 навукова-тэхнічных праектаў

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Эквадор плануюць рэалізаваць амаль 20 навукова-тэхнічных праектаў у сферы інфармацыйных тэхналогій, прыкладной хіміі і фізікі, сельскай гаспадаркі, космасу і аднаўляльнай энергіі. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў памочнік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Юрый Лукашэвіч.

"Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння ў час сустрэчы старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна і міністра-каардынатара па пытаннях ведаў і чалавечага таленту Рэспублікі Эквадор Андрэса Арауса. Акрамя таго, цяпер абмяркоўваецца магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў з Паркам высокіх тэхналогій, а таксама арганізацыі сумеснага прадпрыемства ў Эквадоры па вытворчасці беспілотных авіяцыйных комплексаў і прадукцыі, што выпускаецца НПЦ "БАК і тэхналогіі", - растлумачыў ён.

Юрый Лукашэвіч адзначыў, што Андрэс Араус падкрэсліў зацікаўленасць эквадорскага боку ў развіцці і паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках навукова-тэхналагічнага развіцця. "Мы ведаем тэхналагічныя магчымасці Беларусі, і нам хочацца, каб нашы прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы актыўна выкарыстоўвалі іх", - працытаваў памочнік старшыні ДКНТ міністра-каардынатара па пытаннях ведаў і чалавечага таленту Рэспублікі Эквадор. Андрэс Араус таксама адзначыў, што ў бліжэйшыя гады колькасць эквадорскіх студэнтаў, якія вучацца ў беларускіх ВНУ, значна павялічыцца. "Навуковыя, адукацыйныя праекты - гэта аснова для працяглых адносін паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Андрэс Араус у час сустрэчы.

Адбылася таксама сустрэча Андрэса Арауса з намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргеем Калечыцам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка Беларусі. Бакі абмяняліся думкамі на тэму інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС і ў рэгіёне Паўднёвай Амерыкі. У гэтым кантэксце ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні дзейнасці рэгіянальных банкаў развіцця, перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Эквадора, дамовіліся аб абмене вопытам і інфармацыяй па шырокім коле пытанняў фінансава-эканамічнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі