16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта Бадрам Абдэлаці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім пасольстве.
У ходзе размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-егіпецкага парадку дня і ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.
Субяседнікі адзначылі высокі патэнцыял паміж Беларуссю і Егіптам для развіцця палітычнага дыялогу, умацавання гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, падкрэсліўшы неабходнасць актывізацыі сумесных намаганняў для развіцця кааперацыі ў сферы турызму.