27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця падпісалі крэдытнае пагадненне па рэканструкцыі ўчастка аўтамабільнай дарогі Р-80, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
"У адпаведнасці з указам ад 27 сакавіка 2018 года нумар 116 "Аб прыцягненні пазыкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця" ў Лондане 27 сакавіка першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый Аляксеем Аўраменкам падпісана крэдытнае пагадненне па праекце рэканструкцыі "Аўтамабільная дарога Р-80 Слабада-Паперня, км
0,000 - км 14,770" паміж Беларуссю і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця", - адзначылі ў прэс-службе.Прыцягненне гэтай пазыкі дасць магчымасць выканаць рэканструкцыю ўчастка аўтадарогі Р-80 па параметрах I катэгорыі, якая з'яўляецца завяршальным этапам будаўніцтва другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска.