29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умацаванне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Чунцынам надасць новы імпульс беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка на сустрэчы з намеснікам кіраўніка Дэпартамента камерцыі Народнага ўрада Чунцына спадаром Сюй Сіньчэнам, паведамляе БЕЛТА.
"У сакавіку лідарамі нашых краін падтрымана ініцыятыва стварэння ўмоў для паглыбленага гандлёва-эканамічнага партнёрства Беларусі з буйнейшымі гарадамі Кітая, у прыватнасці з горадам Чунцынам. Дамовіліся нацэльваць рэгіёны на актыўную работу па развіцці ўзаемадапаўняльнай прамысловай кааперацыі, нарошчванні тавараабароту, стварэнні лагістычных цэнтраў, цэнтраў кітайскай медыцыны, стымуляванні турызму. Умацаванне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Чунцынам надасць новы імпульс беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву", - сказала Алеся Абраменка.
На сустрэчы была дасягнута дамоўленасць паскорыць узгадненне і падпісаць сумесную праграму практычных дзеянняў па стварэнні зоны паглыбленага тэхніка-эканамічнага развіцця Беларусі з горадам Чунцынам.