Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Крс 2016

Беларусь і Бразілія зацікаўлены ствараць СП па вытворчасці тэхнікі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці тэхнікі было ў ліку асноўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Бразіліі Леаніда Крупца з дэлегацыяй членаў урада бразільскага штата Таканцінс. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Леанід Крупец прэзентаваў прадстаўнікам урада штата Таканцінс гандлёва-прамысловыя і інвестыцыйныя магчымасці Беларусі. "Бакі выдзелілі асноўныя напрамкі, у развіцці супрацоўніцтва па якіх найбольш зацікаўлены Беларусь і штат Таканцінс. Сярод іх былі названы пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў і трактароў у Бразілію, стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці тэхнікі, імпарт у Беларусь бразільскай скураной сыравіны, а таксама навучанне бразільскіх студэнтаў у беларускіх вышэйшых навучальных установах", - праінфармавалі ў МЗС.

Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі зацікаўленасць Беларусі і Бразіліі ў развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і турыстычнага абмену. Бакі таксама абмяняліся прапановамі па правядзенні паездкі пасла Беларусі ў штат Таканцінс

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі