5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў 5 сакавіка сустрэўся са спікерам парламента Бангладэш Шырын Шармін Чаўдхуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Рабочая сустрэча адбылася ў час 136-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза, якая праходзіць з 1 па 5 красавіка ў горадзе Дака (Бангладэш). "Бакі адзначылі традыцыйна дружалюбныя ўзаемаадносіны, якія склаліся паміж парламентамі, а таксама дасягнутыя вынікі плённага супрацоўніцтва дзвюх краін, у тым ліку пастаўкі ў Бангладэш дарожна-будаўнічай тэхнікі "Амкадор" на суму $50 млн", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Сяргей Рахманаў і Шырын Шармі Чаўдхуры выказалі надзею на развіццё больш цесных парламенцкіх і эканамічных сувязей.