6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам да 2025 года падпісана сёння ў Мінску. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка і намеснік прэм'ер-міністра Азербайджана Алі Ахмедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Таксама падпісаны пратакол 14-га пасяджэння міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Сярод іншых падпісаных па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі дакументаў - мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Агенцтвам па развіцці малога і сярэдняга бізнесу Азербайджана. Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім інстытутам прфесійнай адукацыі (Беларусь) і Дзяржаўным агенцтвам па прафесійнай адукацыі Міністэрства навукі і адукацыі Азербайджана.
Таксама былі адобраны тэхнічныя правілы арганізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння пры выкананні кантрольных мерапрыемстваў з выкарыстаннем інфасістэм у галіне фінасанітарнага кантролю паміж Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Беларусі і Агенцтвам харчовай бяспекі Азербайджана.