16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арменіі ў Беларусі Арменам Гевандзянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
У час сустрэчы абмеркаваны асноўныя напрамкі і перспектывы далейшай актывізацыі беларуска-армянскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў.