25 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арлоўская вобласць маюць намер паглыбляць прамысловую кааперацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы пасла Уладзіміра Сямашкі з губернатарам Арлоўскай вобласці Андрэем Клычковым.
"Бакі абмеркавалі пытанні далейшага эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Арлоўскай вобласці, - адзначылі ў прэс-службе. - Перспектыўным напрамкам з'яўляецца паглыбленне прамысловай кааперацыі паміж прадпрыемствамі Беларусі і Арлоўскай вобласці, у тым ліку ў сувязі з праводзімай рэформай галіны абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў Расіі".
Бакі дамовіліся аб распрацоўцы сумесных прапаноў у праграму Саюзнай дзяржавы ў сферы сельскай гаспадаркі, абмяркоўваліся пытанні паставак племянной жывёлы, супрацоўніцтва ў развіцці селекцыйнай работы. Важным напрамкам узаемадзеяння таксама з'яўляецца ўдзел беларускіх будаўнічых арганізацый ва ўзвядзенні сацыяльных аб'ектаў у рэгіёне.
"На працягу многіх гадоў Беларусь застаецца надзейным дзелавым партнёрам Арлоўшчыны, - сказаў Андрэй Клычкоў. - Акрамя таго, у апошнія гады яна сур'ёзна ўмацавала пазіцыі аднаго з ключавых знешнеэканамічных партнёраў рэгіёна. У студзені-чэрвені 2019 года знешнегандлёвы абарот Арлоўскай вобласці з Беларуссю на 9,2 працэнта перасягнуў паказчык аналагічнага перыяду мінулага года і склаў $33,1 млн".