Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2015

Беларусь і Аргенціна падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне сельскай гаспадаркі

22 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Аргенціна падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне сельскай гаспадаркі. Ён заключаны 21 верасня ў час першага пасяджэння беларуска-аргенцінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.

Беларускую частку камісіі ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, аргенцінскую - сакратар (у рангу намесніка міністра) па міжнародных эканамічных адносінах Міністэрства замежных спраў і культу Карлас Альберта Біянка. Мерапрыемства прайшло ў час візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі ў краіны Лацінскай Амерыкі. У ходзе пасяджэння абмеркаваны стан і перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных праектаў, пытанні ўмацавання дзелавых кантактаў паміж бізнес-коламі, перспектывы развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне.

Адбылася таксама рабочая сустрэча Аляксандра Гур'янава з субсакратаром (намеснікам міністра) па знешняй палітыцы МЗС Аргенціны Марыяй Каралінай Перэс Кольман. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня, магчымасці каардынацыі далейшых дзеянняў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Аргенціны. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі паміж міністэрствамі замежных спраў узаемадзеяння і супрацоўніцтва ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях.

Акрамя таго, Аляксандр Гур'янаў уручыў консульскі патэнт Крысціяну Дэсідэры, назначанаму на пасаду ганаровага консула Беларусі ў паўночных правінцыях Аргенціны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі