Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Чэр 2021

Беларусь і Арэнбургская вобласць Расіі дамовіліся пашырыць узаемадзеянне ў сферы будаўніцтва

Беларусь і Арэнбургская вобласць Расіі дамовіліся пашырыць узаемадзеянне ў сферы будаўніцтва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арэнбургская вобласць Расіі дамовіліся пашырыць узаемадзеянне ў сферы будаўніцтва. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Алега Швеца з дэлегацыяй Арэнбургскай вобласці на чале з генеральным дырэктарам АТ "Арэнбургскія мінералы" Андрэем Гольмам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

"На працягу некалькіх гадоў прадпрыемствы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва цесна ўзаемадзейнічаюць з расійскімі партнёрамі ў галіне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Сёння мы бачым станоўчыя вынікі праведзенай работы, якія дазваляюць атрымліваць якасную і канкурэнтную прадукцыю і, галоўнае, выкарыстоўваць яе пры ўзвядзенні аб'ектаў на тэрыторыі дзвюх краін", - сказаў Алег Швец.

Намеснік міністра дадаў, што не варта спыняцца на дасягнутым і, выкарыстоўваючы перадавы вопыт Беларусі і Расіі ў частцы вытворчасці будматэрыялаў, трэба рухацца наперад, пашыраючы карту супрацоўніцтва.

У сваю чаргу Андрэй Гольм адзначыў важнасць праведзенай работы, якая дазваляе дасягаць узаемавыгадных вынікаў, і прапанаваў пашырыць узаемадзеянне па новых напрамках. У якасці прыкладу генеральны дырэктар прывёў новы прадукт другаснай перапрацоўкі пластмасы і арэнбургскіх мінералаў, так званы лёгкі бетон, з якога можна вырабляць сайдынг, дошку для агароджы, трубы і іншыя матэрыялы. Андрэй Гольм пацвердзіў зацікаўленасць у стварэнні такога прадукту на базе беларускіх прадпрыемстваў і пошуку партнёраў на тэрыторыі Беларусі.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прапрацаваць новыя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ў бліжэйшы час пачаць работу па іх рэалізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі