22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце і Алжыры па сумяшчальніцтве Сяргей Рачкоў 22 сакавіка сустрэўся з міністрам замежных спраў Алжыра Рамтанам Ламамра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-алжырскіх адносін. Было станоўча адзначана станаўленне практыкі правядзення двухбаковых палітычных кансультацый. Выказана зацікаўленасць дзвюх краін у развіцці гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Дасягнуты дамоўленасці аб абмене візітамі дэлегацый па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і адукацыі.
На сустрэчы пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Алжыра.