Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Снж 2021

Беларусь і Алтайскі край зацікаўлены ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

Беларусь і Алтайскі край зацікаўлены ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Алтайскі край зацікаўлены ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым сказаў намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў падчас 7-га пасяджэння двухбаковай камісіі па каардынацыі супрацоўніцтва паміж Алтайскім краем і Беларуссю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе ў нас даволі добра павялічваецца ўзаемны тавараабарот. За дзевяць месяцаў гэты паказчык вырас на 23,2 працэнта і склаў $62,5 млн. Па выніках года мы наблізімся да $100 млн. Пакуль тавараабарот у нас не на парытэтных пачатках - мы больш выкарыстоўваем прадукцыю, што вырабляецца ў Алтайскім краі. Упэўнены, што ў Беларусі ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва, прычым не толькі камерцыйнага ўзаемадзеяння, камерцыйных паставак. Ваш візіт у Магілёў паказаў, што ў нас ёсць патэнцыял у рэалізацыі сумесных праектаў. У прыватнасці, у арганізацыі сумеснай зборачнай вытворчасці ліфтаў. Мы маем добры вопыт па тыражаванні такіх вытворчасцей, разумеем, на якіх прынцыпах такія праекты павінны працаваць", - сказаў Аляксандр Агароднікаў.

Паводле яго слоў, Алтайскі край славіцца высокімі вынікамі ў сельскай гаспадарцы. "На рэгіён прыпадае трэць раллі ўсёй Сібірскай федэральнай акругі, Алтайскі край займае другое месца па пасяўной плошчы збожжавых, зернебабовых культур. Гэта значныя лічбы", - звярнуў ён увагу.

Намеснік міністра таксама адзначыў, што рэгіён вельмі цікавы ў частцы турызму, экскурсій, аздараўлення. "Напрамкаў супрацоўніцтва ў нас шмат", - падкрэсліў Аляксандр Агароднікаў.

Ён адзначыў, што ў рамках VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі быў падпісаны план мерапрыемстваў на 2021-2023 гады па рэалізацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і адміністрацыяй Алтайскага края аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. "Два наступныя гады мы будзем цесна працаваць над рэалізацыяй гэтага праекта", - дадаў намеснік міністра.

У сваю чаргу намеснік старшыні ўрада Алтайскага края Аляксандр Лук'янаў адзначыў, што на працягу многіх гадоў рэгіён застаецца верным нязменнаму курсу на збліжэнне і ўмацаванне адносін з Беларуссю ва ўсіх сферах сацыяльнага і эканамічнага жыцця. "Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж намі актыўна развіваецца. Беларусь нязменна ўваходзіць у лік асноўных знешнегандлёвых партнёраў Алтайскага края, а па выніках 2020 года займае трэцяе месца па агульным тавараабароце рэгіёна пасля Кітая і Казахстана", - сказаў ён.

Алтайскі край пастаўляе ў Беларусь чыгуначныя вагоны, мінеральныя рэчывы, шынную, мукамольна-крупяную прадукцыю і інш. "Беларуская сельгастэхніка мае шырокую сетку гандлёвых філіялаў у рэгіёне, тут працуюць стацыянарныя спецыялізаваныя сэрвісныя цэнтры, перасовачныя брыгады па тэхабслугоўванні і рамонце тэхнікі. Адметнай рысай супрацоўніцтва паміж намі з'яўляецца даволі высокі ўзровень вытворчай кааперацыі алтайскіх і беларускіх прадпрыемстваў", - расказаў Аляксандр Лук'янаў.

Падчас пасяджэння бакі закранулі ўзаемадзеянне ў прамысловай сферы. У прыватнасці, арганізацыю сумеснага праекта па зборцы пасажырскіх ліфтаў і эскалатараў у расійскім рэгіёне, арганізацыю вытворчай кааперацыі па выпуску прадукцыі энергамашынабудавання, абмеркавалі пашырэнне ўзаемадзеяння па пастаўках алтайскай шыннай прадукцыі для камплектавання тэхнікі, якая выпускаецца прадпрыемствамі аграрнага і транспартнага машынабудавання Беларусі. Таксама ўдзельнікі сустрэчы разгледзелі пытанні паставак беларускай тэхнікі для арганізацый Алтайскага края, абмеркавалі пашырэнне супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, у сферы аграрнай навукі і адукацыі.

Па выніках мерапрыемства бакі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве паміж Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА) і Алтайскім дзяржаўным аграрным універсітэтам, а таксама пратакол 7-га пасяджэння двухбаковай камісіі па каардынацыі супрацоўніцтва паміж Алтайскім краем і Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі