27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Таджыкістан і Ісламскай Рэспубліцы Афганістан па сумяшчальніцтве Алег Іваноў сустрэўся з міністрам прамысловасці і гандлю Афганістана Нісарам Ахмадам Гар'яні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Афганістана, а таксама арганізацыю візіту афганскіх дзелавых колаў у Беларусь.
Асаблівая ўвага ўдзелена сумесным дзелавым праектам, рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковага гандлю.