15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ААЭ плануюць развіваць супрацоўніцтва ў галіне банкаўскага нагляду. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы ў Дубаі намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з міністрам эканомікі ААЭ Султанам бен Саідам аль-Мансуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту ў Беларусь эмірацкай дэлегацыі на чале з міністрам эканомікі ў лютым 2015 года. "Намечаны далейшыя крокі па развіцці супрацоўніцтва ў галінах банкаўскага нагляду, высокіх тэхналогій, фондавых і таварных біржаў, а таксама паміж страхавымі агенцтвамі дзвюх краін", - адзначылі ў прэс-службе. Адбыўся абмен думкамі аб перспектывах падпісання адпаведных двухбаковых дакументаў.
Акрамя таго, сёння ў Абу-Дабі Валянцін Рыбакоў сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў ААЭ Махамедам аль-Раісі. Бакі абмеркавалі пытанні паглыблення і пашырэння беларуска-эмірацкіх адносін.