11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" ўвойдзе ў склад ДВА "Белэнерга". Адпаведны ўказ нумар 172 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэта рашэнне прынята ў мэтах павышэння эфектыўнасці арганізацыі эксплуатацыі атамнай электрастанцыі і стварэння адзінага тэхналагічнага комплексу Беларускай энергетычнай сістэмы.