1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка на летні перыяд 2015 года назначыла поезд міжнародных ліній нумар 374/373 Мінск-Варна (Балгарыя). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
"Мэтай рэалізацыі праекта з'яўляецца павышэнне прывабнасці і якасці паслуг, пашырэнне геаграфіі паездак на адпачынак на ўзбярэжжа Чорнага мора", - адзначылі спецыялісты.
Поезд будзе дастаўляць пасажыраў з Мінска ў Варну і назад адзін раз на тыдзень. З Мінска (са станцыі Мінск-Пасажырскі) ён будзе адпраўляцца па серадах з 17 чэрвеня па 9 верасня, а з Варны - па пятніцах з 19 чэрвеня па 11 верасня.
Час адпраўлення саставу з беларускай сталіцы - 13.18, прыбыцця ў Варну - праз суткі ў 10.15. У зваротным напрамку поезд адпраўляецца ў 19.15, а прыбывае ў сталіцу праз суткі ў 16.59. У дарозе састаў будзе знаходзіцца 45 гадзін.