4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У краіне будзе распрацавана праграма будаўніцтва і мадэрнізацыі свінагадоўчых комплексаў. Аб гэтым расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях развіцця свінагадоўлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што давядзецца аднаўляць аб'ёмы вытворчасці свінагадоўчай прадукцыі, якія былі дасягнуты раней. "Для гэтага неабходна будаўніцтва новых, дадатковых комплексаў узамен малых комплексаў, якія нетэхналагічныя і сёння не могуць забяспечыць неабходны ўзровень вытворчасці", - адзначыў міністр.
Сяргей Барташ таксама падкрэсліў: "У гэтым напрамку будзе адпрацавана праграма, і будзем планаваць будаваць у краіне каля 14 буйных комплексаў. Акрамя таго, неабходна будзе канчаткова вывучыць пытанні рэканструкцыі існуючых комплексаў".
Міністр звярнуў асаблівую увагу на ўкараненне новых тэхналогій, дзякуючы якім давядзецца забяспечыць неабходным аб'ёмам прадукцыі мясаперапрацоўчую прамысловасць пад поўную патрэбнасць. "У нас ёсць комплексы, якім звыш 20 гадоў і з пагалоўем жывёлы ад 3,5 тыс. Такія комплексы маюць нізкую рэнтабельнасць, а некаторыя ў мінусе. У той жа час новыя пабудаваныя комплексы - гэта 3 працэнты і больш працэнтаў рэнтабельнасці", - сказаў ён.
Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што ў новых тэхналагічных комплексах будуць забяспечаны добрыя прыбаўленні ў вазе пры меншых затратах кармоў.
На новых тэхналагічных комплексах адпаведна будуць большыя і прыбаўленні ў вазе, - заўважыў ён. - Буйныя комплексы разлічаны на пагалоўе амаль 24 тыс., яны заменяць некалькі малых. Мы падлічылі, што гэта самая аптымальная колькасць".
Акрамя таго, міністр расказаў, што ўвага будзе ўдзелена ў цэлым навядзенню належнага парадку і забеспячэнню дысцыпліны ў галіне. Асобна было разгледжана пытанне забеспячэння кармамі. Сяргей Барташ расказаў: "Наконт таго даручэння, якое Прэзідэнт даваў раней па набыцці збожжа з Расіі, - у нас усё атрымліваецца, хутка пойдуць першыя пастаўкі".
Як паведамлялася БЕЛТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця свінагадоўлі заявіў аб неабходнасці правядзення ў краіне мадэрнізацыі свінагадоўчых комплексаў па аналогіі з малочнатаварнымі. "Зразумела, як мы ўжо абмяркоўвалі, неабходна таксама мадэрнізацыя свінагадоўчых комплексаў, амаль 70 працэнтаў якіх пабудавана больш за 20 гадоў таму. Павінна быць канкрэтная праграма прывядзення ў парадак гэтых комплексаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што многія з іх зношаны, устарэлі маральна і фізічна.