9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банку развіцця Рэспублікі Беларусь будуць перададзены актывы, сфарміраваныя ААТ "Белінвестбанк" у рамках фінансавання дзяржаўных праграм. Адпаведны ўказ нумар 360 "Аб набыцці актываў" падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Разам з працэсамі трансфармацыі, што адбываюцца ў ААТ "Белінвестбанк", такая перадача актываў з'яўляецца чарговым этапам рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.